Перайсці да зместу

Асака павіслая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асака павіслая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carex flacca Scheb., 1771


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  39603
NCBI  140814
EOL  1124441
IPNI  299756-1
TPL  kew-226565

Асака павіслая (Carex flacca) — травяністая расліна сямейства асаковых.

Шматгадовая шызавата-зялёная травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцёблы вышынёй 15-40 см, прамыя, трохгранныя. Лісце двухскладкаватае, карацейшае за сцябло, у ніжняй частцы сцябла — чырвона-бурае, лускападобнае. Ніжні крыючы ліст суквецця карацейшы за суквецце або роўны яму. Суквецце з 1-2 верхавінкавых мужчынскіх каласкоў і 2-4 жаночых. 3 рыльцы. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Барэальны атлантычна-еўрапейскі рэліктавы від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Паўночная Амерыка і Новая Зеландыя. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўднёва-ўсходняй мяжой суцэльнага арэала. Месцы росту: сырыя забалочаныя лугі на карбанатных глебах. Расце невялікімі групамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5